У Дзень народнага адзінства ў Полацку адкрылі Алею Герояў Савецкага Саюза

17 сентября 2021

У Дзень народнага адзінства ў Полацку 17 верасня адкрылі Алею Герояў Савецкага Саюза. Яна размешчана ў парку каля Кургана Бяссмерця. На 17 стэлах ушанаваныя імёны вялікіх выхадцаў Полацкага раёна. У іх ліку салдаты самай кровапралітнай у гісторыі чалавецтва вайны. Удзельнік абароны Масквы Іван Аляксееў, Зінаіда Тусналобава-Марчанка - медсястра, якая вярнулася з вайны без рук і ног, па-зверску закатаваная фашыстамі сувязная партызанскай брыгады Таццяна Марыненка і іншыя. Іх імёнамі названыя вуліцы Полацка. На кожнай стэле размешчаны QR-код, які счытваецца з дапамогай смартфона. На экран тэлефона выводзіцца біяграфія герояў. Гісторыі іх жыцця і подзвігаў суправаджаюць фатаграфіі. Нарысы размешчаныя на сайце Полацкага райвыканкама, дзе створаны спецыяльны раздзел. На адкрыццё знакавага месца прыехалі сваякі палачан, ушанаваных на Алеі Герояў Савецкага Саюза.

У Дзень народнага адзінства падарунак атрымалі і юныя палачане - адкрылася дзіцячая гульнявая пляцоўка. Толькі сёлета ў полацкіх дварах збудавана дзесяць гульнявых комплексаў.