У Брагінскім раёне выратавалі лося з палонкі

18 января 2018

У Брагінскім раёне міліцыя даставала лося, які праваліўся ў палонку. Гэтыя кадры знялі аператыўнікі, якія патрулявалі зону адсялення. Паколькі лёд у паўднёвых раёнах тонкі, небяспека была і для людзей. Міліцыянеры вырашылі праламаць лёд да берага, каб жывёліна выбралася сама.

Віталь Прыстромаў, афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама: 

"Сяргей Гарошка больш за 6 гадоў патрулюе зону адсялення і адчужэння, але з сітуацыяй, калі трэба было ратаваць жывёліну, сутыкнуўся ўпершыню. Што цікаўна, літаральна напярэдадні ён праглядаў ролікі, калі звяры патрапілі ў аналагічную сітуацыю. Яшчэ падумаў, што на Брагіншчыне, дзе заўсёды цёпла, наўрад ці такое можа здарыцца – усё ж самы паўднёвы пункт краіны. І трэба ж! Праз суткі сам патрапіў у такую гісторыю".

Лось быў настолькі стомлены, што на зямлі не змог ступіць і кроку. Праўда, праз 10 хвілін ачуняў і пайшоў у лес.