У Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адкрылася тэрыторыя дзіцячай цацкі і гульні "Лялечная альтанка"

18 июля 2023

Юным наведвальнікам установы прапануюць падарожжа па асобным пакоі, дзе размешчаны лялечны збор у тысячу экспанатаў - гэта частка прыватнай калекцыі жыхаркі Барысава Алёны Роўбы. Рарытэтныя фігуркі з фарфору, пластыка і гумы вытворчасці розных краін свету - іх гаспадыня прапануе экскурсію і лекцыю па гісторыі лялькі, а таксама дазваляе патрымаць у руках цацачныя персанажы і пагуляць з імі. Дзеці ў захапленні. Праект сёння самы запатрабаваны ў бібліятэцы!

"Альтанка" арганізуе для наведвальнікаў і майстар-класы па вырабе лялькі сваімі рукамі. Заняткі разлічаны не толькі на дзяцей, але і на іх бацькоў.

В Борисовской центральной районной библиотеке открылась территория детской игрушки и игры "Кукольная беседка"