Ля мемарыяла "Масюкоўшчына" юныя патрыёты разам з віцэ-прэм'ерам Ігарам Петрышэнкам ушанавалі памяць герояў

3 мая 2024

Напярэдадні святога дня для кожнага беларуса. Краіна рыхтуецца да Дня Вялікай Перамогі.

Сёння жывыя кветкі леглі да мемарыяла "Масюкоўшчына". Вечны агонь тут гарыць ужо 60 гадоў. Шэфства над комплексам узялі выхаванцы ваенна-патрыятычных класаў, пошукавых атрадаў і проста неабыякавыя маладыя людзі, якія добраўпарадкоўваюць мемарыял круглы год. Напярэдадні вялікага свята юныя патрыёты разам з віцэ-прэм'ерам Ігарам Петрышэнкам ушанавалі памяць герояў.

"Масюкоўшчына" - адно з тысяч месцаў у Беларусі, дзе свае страшныя злачынствы ўчынялі нацысты. На месцы ваеннага гарадка фашысты арганізавалі лагер для ваеннапалонных. Забівалі і простых людзей - дзяцей, жанчын, старых. Усяго за гады акупацыі тут знішчылі 80 тыс. чалавек.