У Барысаве адкрылася гасцёўня Дзеда Мароза

14 декабря 2015

Для самых юных жыхароў горада яе стваральнікі падрыхтавалі яркую святочную праграму: конкурсы, квесты, смачныя падарункі. Асаблівасць навагодняга шоу - выступленне роставых лялек і мультыплікацыйных персанажаў: смурфікаў, драконаў, Машы з дзіцячай кароткаметражкі, а таксама сімвала надыходзячага новага года Вогненнай малпы. У касцюмы казачных герояў пераапранаюцца і малышы.

У госці да казкі могуць прыйсці дзеці ад 2 да 9 гадоў. Ранішнікі ў гасцёўні Дзеда Марозу падоўжацца да 7 студзеня.