У Бабруйску праходзіць канферэнцыя рэгіянальнай тэлежурналістыкі

30 ноября 2019
Выбух інфармацыйны, або як з хайпавай інтэрнэт-навіны стварыць якасны эфірны кантэнт, як навінавыя брыгады працуюць у экстрэмальных умовах або як правільна прасоўваць інфармацыйны прадукт. Сваім меркаваннем дзеляцца прафесіяналы на 6-й выязной сесіі канферэнцыі рэгіянальнай журналістыкі. Сярод гасцей - супрацоўнікі беларускіх і расійскіх тэлеканалаў, а таксама студэнты і прадстаўнікі ВНУ. Удзельнікі пазнаёміліся з працай мясцовай рэдакцыі і змаглі прыняць удзел у падрыхтоўцы навінавых праектаў. Гэта ўжо не проста пляцоўка для абмену вопытам, але і месца, дзе навучаюць журналістыцы кадры і прыцягваюць маладых спецыялістаў. 

Дарэчы, форум - гэта яшчэ і знаёмства з горадам. Удзельнікі ўжо наведалі найбуйнейшыя прадпрыемствы Бабруйска. Заўтра ў гасцей - культурная праграма.