У беларускіх ВНУ завяршаецца дадатковы набор абітурыентаў

28 июля 2015

Адзінаццаць ВНУ, 350 вакантных месцаў і ўсяго тры дні на падачу дакументаў. Сёння роўна ў шэсць вечара завершыцца дадатковы набор у беларускія ўніверсітэты. У большасці з іх засталося ад адной да трох вакансій. Крыху больш шанцаў паступіць на бясплатнае навучанне ў Віцебскім тэхналагічным, там па сямі кірунках ёсць магчымасць атрымаць кваліфікацыю "інжынер". Засталіся месцы і ў Сельгасакадэміі. Гомельскі імя Сухога разлічвае дабраць 57 першакурснікаў - у першую чаргу на спецыяльнасці машынабудаўнічага профілю. Ёсць шанцы атрымаць студэнцкі білет і ў Магілёўскім універсітэце імя Куляшова.