Беларусы заваявалі золата ў камандных спаборніцтвах у скачках на батуце на ЧС

19 ноября 2021

Прыемныя навіны для беларускіх спартыўных балельшчыкаў прыйшлі з Баку. Гэтымі днямі сталіца Азербайджана прымае чэмпіянат свету па скачках на батуце. Беларусы сёння трыумфальна выступілі ў камандным турніры -  выйгралі залатыя ўзнагароды. Алімпійскі чэмпіён Токіа Іван Літвіновіч, шматразовы пераможца планетарных першынстваў Алег Рабцаў і малады Андрэй Буйлоў абышлі ў выніковым пратаколе батутыстаў з Японіі і Расіі. З перамогай на чэмпіянаце свету каманду па скачках на батуце павіншаваў Прэзідэнт.  

Заўтра медальная скарбонка беларускай зборнай можа папоўніцца зноў. У сінхронных скачках выступяць Алег Рабцаў і Андрэй Буйлоў. Яны паспрабуюць падняцца на п'едэстал у другі дзень планетарнага форуму. За прамой трансляцыяй сачыце 20 лістапада на "Беларусь 5". Пачатак у 17:25.