Чыпсам і газіроўцы ў беларускіх школах скажуць не

14 июня 2017

У беларускіх школах узмацняць кантроль над якасцю харчавання. Пра гэта сёння на сумеснай калегіі адразу трох ведамстваў заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка.

Якасць гатавання прадуктаў і цэнаўтварэнне - гэта толькі адно з пытанняў, якое абмеркавалі эксперты міністэрстваў аховы здароўя, адукацыі, а таксама спорту і турызму. Зараз у кожнай школе нашай краіны ёсць спецыяльныя камісіі. Менавіта яны сочаць за харчаваннем школьнікаў. Пры гэтым выпадкі парушэння правіл пакуль усё ж застаюцца.

Таксама да новага навучальнага года эксперты распрацуюць метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні здаровага асяроддзя ў школах. Яны будуць гатовыя да канца лета.