У Белэнэрга расказалі, як ідуць справы з энергазабеспячэннем

19 сентября 2017

Моцны вецер, дажджы і максімум плюс 16 градусаў. Цыклон "Томас" пакуль не збіраецца пакідаць Беларусь. Больш за ўсё яго ўплыў адчулі Гродзенская і Мінская вобласці. Пашкоджаны дахі жылых дамоў і сельгаспабудоў. Паўсотні дрэў павалены ветрам, некаторыя ўпалі на машыны. Ахвяр няма. Больш спакойна можа стаць толькі ў другой палове дня.

Як ідуць справы ў краіне з энергазабеспячэннем, мы даведаліся ў прадстаўніка Белэнэрга (па тэлефоне).