У "БелЭкспа" завяршаецца цырымонія адкрыцця XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу

28 февраля 2018

У выставачным комплексе "БелЭкспа" ў гэтыя хвіліны завяршаецца цырымонія адкрыцця XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. Старт маштабнаму форуму далі першы намеснік Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў, Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, а таксама Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота. Зваротны адлік пяцідзённага марафону запусцілі пераразаннем стужкі. А прама зараз пачынаюцца прэзентацыі нацыянальных стэндаў кожнай з 32-х краін-удзельніц.

Дарэчы, акрамя кніжнай экспазіцыі, у дні форуму пройдзе і сімпозіум "Пісьменнік і час".