Да віншаванняў з Жаночым днём далучаюцца беларускія палярнікі

8 марта 2017

Па традыцыі ў гэты дзень да віншаванняў далучаюцца беларускія палярнікі.

Зараз каманда Аляксея Гайдашова знаходзіцца ў Антарктыцы. Праўда, у канцы студзеня экспедыцыі прыйшлося падзяліцца на дзве групы: трое навукоўцаў выконваюць работы на борце судна "Акадэмік Фёдараў", другая, у іх ліку і Гайдашоў, здзейсніла найскладанейшы пералёт з беларускай станцыі "Гара Вячэрняя" на расійскую базу "Навалазараўская". Там даследуецца азонавы слой і ультрафіялетавая радыяцыя, адбіраюцца пробы наземнай і воднай расліннасці. Вяртанне экспедыцыі ў Мінск плануецца ў канцы красавіка. А сваіх родных, блізкіх і любімых жанчын усёй Беларусі палярнікі вырашылі павіншаваць рамантычнай песняй.