У Беларусі выздаравелі і выпісаны 20 171 пацыент

3 июня 2020
Новыя звесткі па COVID-19 ад Міністэрства аховы здароўя. У Беларусі  выздаравелі і выпісаны 20 тысяч 171 пацыент, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ. Зарэгістраваны 45 тысяч 116 чалавек са станоўчым тэстам на каранавірус.  Усяго правялі 573 тысячы 699 тэстаў. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны  памерлі 248 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў  з выяўленай інфекцыяй.