У дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" возьмуць удзел 16 краін

9 августа 2017

Сёлета на прэстыжны песенны форум пасля 10-гадовага перапынку вярнулася Партугалія. Акрамя таго, на афіцыйным сайце конкурсу з'явіліся дэталі анлайн-галасавання гледачоў. Аддаць свой голас фанаты шоу змогуць у два туры. 

Нагадаем, міжнародны форум у лістападзе прыме Тбілісі. Мальта, Грузія і Расія ўжо вызначыліся з дэлегатамі. Яшчэ трынаццаці дзяржавам-удзельнікам, у тым ліку і беларусам, толькі трэба будзе зрабіць выбар. Хто прадставіць нашу краіну - даведаемся 25 жніўня ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24".