У Беларусі вядзецца кантроль за выкананнем рэжыму самаізаляцыі

10 июня 2020
Дзейснай  мерай  па  прафілактыцы  каранавіруса  з'яўляецца самаізаляцыя. Толькі строгае выкананне правіл дазволіць не дапусціць росту захворванняў  (у гэтым упэўнены спецыялісты). Кантраляваць гэты працэс  закліканы самыя розныя службы, эпідэміёлагі, медыкі, праваахоўныя органы. Штодня па ўсёй краіне  людзей на самаізаляцыі наведваюць спецыяльныя мабільныя брыгады. Яны тлумачаць правілы паводзін, удакладняюць самаадчуванне, праводзяць агляды. Да парушальнікаў  прымяняюць штрафныя санкцыі. Як  агульнымі намаганнямі справіцца з інфекцыйнымі хваробамі - рэпартаж Юрыя Карняловіча (відэа).