На Міншчыне з восеньскім сезонам пачаліся аздабленне вёсак і святочныя гулянні

20 октября 2014

У Літве, што ў Стаўбцоўскім раёне, такое свята ладзілася ўпершыню. У вёсцы правялі ўрачыстае ўзнагароджанне лепшага гаспадара падвор'я, кірмаш майстроў і святочны канцэрт з удзелам мясцовых творчых калектываў.


У мястэчка з гучнай назвай завітала Юлія Токар.


У Літве гэта першыя гулянні з такім размахам за ўсю гісторыю існавання мястэчка. Рыхтаваліся да свята ўсёй вёскай амаль два месяцы. Аздобілі краму, Дом культуры, правялі конкурс на лепшае падвор'е. Вёска з гучнай назвай існуе каля трох стагоддзяў. І жыхары, а іх, дарэчы, амаль дзве сотні, з гонарам прынялі гасцей.


Адкрылася свята ўрачыстым шэсцем. Па галоўнай вуліцы пад гукі мясцовага аркестра прайшлі жыхары і госці Літвы. Наведвальнікаў свята традыцыйна сустракалі хлебам і соллю.


Цэнтрам свята стаў мясцовы Дом культуры, дзе ладзілася канцэртная праграма. Народныя песні і танцы, а таксама частушкі ў выкананні творчых калектываў. Надалі ўвагу і лепшым падвор'ям. Самыя працавітыя гаспадары атрымалі ўзнагароды. А тым часам на вуліцы свае таленты прадэманстравалі рамеснікі.


У Літве адразу можна трапіць у горад майстроў. Тут і драўляныя вырабы, і ручнікі з вышыўкай, і адметнасць Стаўбцоўскай зямлі.


Скульптура з печыва: ружовыя кветкі, белыя грыбы - здоба на любы густ. А вось гаспадыня двара Алена, так жанчыну называюць мясцовыя жыхары, на свята прыйшла таксама з пачастункамі.


Святочны настрой у жыхароў Літвы застанецца яшчэ надоўга. Аздабленне Стаўбцоўскай зямлі на гэтым не завершыцца. Эстафету прымае вёска Скамарошкі. Там свята адзначаць у лістападзе.





Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя