У індустрыяльным парку "Вялікі камень" урачыста адкрылі пажарнае дэпо

4 июня 2019

Не толькі камфорт у працы і пражыванні, але і бяспека. Сёння ў індустрыяльным парку "Вялікі камень" урачыста адкрылі пажарнае дэпо. У перспектыве з улікам росту прамысловага кластара тут з'явяцца яшчэ тры такія ж аб'екты. У аварыйна-выратавальным падраздзяленні будуць працаваць 50 супрацоўнікаў МНС, у іх распараджэнні дзве аўтацыстэрны на 10 тон, а таксама аўталесвіца. 

Аляксандр Худалееў, першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі: "Акрамя гэтага, у падраздзялення ёсць радыус выезду для таго, каб аказваць дапамогу сумежным населеным пунктам. Гэтае падраздзяленне - першы крок у стварэнні сістэмы бяспекі індустрыяльнага парка".

Сам ж "Вялікі камень" папаўняецца новымі кампаніямі-рэзідэнтамі. Чарговыя пагадненні падпішуць на міжнародным эканамічным форуме, які пройдзе ў парку з 1 па 3 ліпеня.