У Беларусі павялічана падтрымка маладых і шматдзетных сем'яў па аплаце крэдытаў на жыллё

1 января 2016

40 бюджэтаў пражытачнага мінімуму - маладым сем'ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) першага дзіцяці або наяўнасці першага дзіцяці. 80 - пры нараджэнні другога дзіцяці або наяўнасці дваіх непаўналетніх дзяцей. І 100 бюджэтаў - пры нараджэнні трэцяга і наступных дзяцей. Тут важна адзначыць, што тыя, хто раней не выкарыстаў дадзеную льготу, зараз мае права гэта зрабіць.

Дапамога маладым і шматдзетным сем'ям - адзін з галоўных кірункаў сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Так, з гэтага года пры нараджэнні трэцяга або наступных дзяцей бацькам пачалі выплачваць сямейны капітал у памеры 10 тысяч долараў. Са студзеня мінулага года з'явілася новая дапамога для сем'яў з двума і больш дзецьмі. Тут сума выплаты - 50% ад бюджэту пражытачнага мінімуму. Плюс - дадатковая матэрыяльная дапамога да дапамогі па доглядзе за дзіцем да трох гадоў, якую рэгулярна індэксуюць. Што да падтрымкі ў рашэнні кватэрнага пытання, то для маладых сем'яў з двума непаўналетнімі дзецьмі прадугледжаны льготныя крэдыты пад 5% гадавых у паляпшэнні жыллёвых умоў.