У Беларусі зацвердзілі парадак распараджэння сямейным капіталам для паляпшэння жыллёвых умоў

31 июля 2015

Сёння ўступіла ў сілу адпаведная пастанова Мінбудархітэктуры. У ведамстве растлумачылі: грамадзяне могуць выкарыстаць сумы капіталу ў поўным аб'ёме альбо па частках. Дакумент прадугледжвае як фінансаванне куплі ўжо гатовай кватэры, у тым ліку пабудаванай па дзяржзаказе, так і ўнясенне сродкаў на будаўніцтва жылля. Прычым у складзе арганізацыі забудоўшчыкаў, долевым спосабам альбо для індывідуальнага будаўніцтва. Накіраваць сродкі сямейнага капіталу можна будзе і на іншыя мэты.

Нагадаем, права на прызначэнне сямейнага капіталу атрымліваюць сем'і, у якіх нараджаецца трэцяе або наступнае дзіця. А вось скарыстацца грашыма, у тым ліку для паляпшэння жыллёвых умоў, сям'я можа толькі пры дасягненні ім 18 гадоў.