У Беларусі ўзмоцнены меры прафілактыкі COVID-19

12 октября 2021

Каранавірус не адступае. За суткі ў краіне зарэгістраваны 2 038 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1 534. Памерлі 15. Тэстаў выканана 14 107. У краіне ўзмоцнены меры прафілактыкі. З 9 кастрычніка насіць маску ў грамадскіх месцах - абавязак кожнага беларуса. Да кантролю за выкананнем дадзенага патрабавання падключыліся эпідэміёлагі разам з праваахоўнікамі і іншымі службамі. У нашай краіне за яе адсутнасць пакуль не штрафуюць, а толькі нагадваюць.

Вакцынацыя - лепшы спосаб абароны ад COVID-19

Самым эфектыўным спосабам засцерагчы сябе калі не ад хваробы, то ад цяжкай формы - гэта вакцынацыя. У краіне даступныя розныя прышчэпачныя пункты. Толькі ў сталіцы антыкавідны прэпарат можна атрымаць у 39 амбулаторна-паліклінічных установах, 10 стацыянарах, 30 гандлёвых цэнтрах і на некаторых станцыях метро. Працэдура даступная і бясплатная, да таго ж вялікі выбар вакцын: дзве расійскай вытворчасці і кітайскі прэпарат. На сёння першую дозу вакцыны атрымалі больш за 2 429 000 чалавек, з іх звыш 1 754 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.