У Беларусі пачасціліся выпадкі падману ад асобы лжэбанкаўскіх работнікаў

5 февраля 2021

Асцярожна, інтэрнэт-ашуканцы. У Беларусі пачасціліся выпадкі падману ад асобы лжэбанкаўскіх работнікаў - людзям тэлефануюць і пад маркай прадухілення крадзяжу выманьваюць доступ да банкаўскіх карт. У выніку аферысты спісваюць усе грошы. Часта ахвярамі становяцца даверлівыя пенсіянеры, якія збіралі на старасць усё сваё жыццё. Акрамя таго, зараз у трэндзе IT-злачынцаў рассылка фішынгавых, г.з. падробленых старонак розных сэрвісаў, якія таксама дазваляюць зламыснікам аддалена кіраваць чужымі рахункамі. І праваахоўнікі, і банкаўскія ўстановы настойліва рэкамендуюць не ўстанаўліваць на сваіх гаджэтах падазроныя праграмы і не паведамляць пабочным асобам канфідэнцыяльныя звесткі.

Чаму пагарджанне ўласнай бяспекай прыводзіць да масавага ўзлому і заражэння прылад. Як псіхалогія людзей дае збой, якую пагрозу ўяўляе сацыяльная інжынерыя ў руках зламыснікаў. Што дазваляе вярхушцы шматузроўневай злачыннай піраміды адчуваць беспакаранасць. Расследаванне па актуальнай тэме правялі нашы карэспандэнты. Глядзіце "Галоўны эфір" у найбліжэйшую нядзелю.