У Беларусі стартавала акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі"

10 марта 2017

Першы пашпарт - з асобай урачыстасцю. Сёння ў Беларусі стартавала акцыя “Мы - грамадзяне Беларусі”. 28 лепшых школьнікаў краіны.

Свой першы пашпарт атрымалі ў сценах Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці з рук кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталлі Качанавай. Гэта маладыя людзі, якія маюць поспехі ў навуцы, перамогі ў спорце, удзельнічаюць у грамадскім жыцці свайго горада. Акцыя, якую чатырнаццаць гадоў назад ініцыяваў Беларускі саюз моладзі, стала ўжо добрай традыцыяй напярэдадні Дня Канстытуцыі. Сёлета, дарэчы, Асноўнаму закону суверэннай Беларусі 15 сакавіка спаўняецца 23 гады.

Наталля Качанава, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі:

"Правядзенне такіх акцый на працягу ўжо шматлікіх гадоў - гэта вельмі важны складальнік у ідэалагічнай працы з моладдзю. Я думаю, для кожнага маладога чалавека, які атрымаў сёння пашпарт у Музеі дзяржаўнасці нашай Беларусі, вядома, гэта знакавая падзея, якая застанецца на ўсё жыццё. Якой будзе краіна ў наступным, залежыць ад тых хлопцаў і дзяўчат, якія сёння атрымалі гэты пашпарт. І, вядома, наша задача зрабіць так, каб хлопцы і дзяўчаты па годнасці ацэньвалі работу ў нашай краіне па падтрымцы моладзі".

За гэты тыдзень, паводле слоў арганізатараў, свае першыя пашпарты атрымаюць сотні юнакоў і дзяўчат па ўсёй краіне. Нагадаем, з 2012 года галоўны дакумент у Беларусі ўручаюць тым, хто адзначыў 14-годдзе.