У Мінску папоўніўся парк сэрвісу па шэрынгу

8 апреля 2020
Цяпер і электравеласіпеды! Сэрвіс кікшэрынгу ў Мінску пашырыў парк - зараз у арэнду будуць здаваць байкі з аўтаматычнай дакруткай педалей. Электронны механізм дае магчымасць самастойна разганяцца, але ў неабходны момант уключае падкрутку, каб веласіпедысту было лягчэй пераадольваць пад'ёмы. Папоўняцца новымі мадэлямі і электрасамакаты. Іх колькасць плануюць павялічыць больш як у два разы - да 600. Жоўтыя веласіпеды  таксама ўжо з'яўляюцца ў горадзе. За зіму яны прайшлі тэхнічнае абслугоўванне, а мабільны дадатак па іх арэндзе зрабілі больш зручным у карыстанні.