У Беларусі стартаваў прыём дакументаў у ВНУ

20 июля 2021
Падаваць дакументы ў беларускія ВНУ можна з сённяшняга дня. Так, БДУІР свае дзверы для абітурыентаў расчыніў з 9 раніцы. Ва ўніверсітэт плануюць прыняць каля 3 тысяч студэнтаў.

Каб мінімізаваць кантакты, зарэгістравацца прапаноўваюць у электронным кабінеце. Неабходна ўвесці звесткі пашпарта, атэстата і сертыфікатаў ЦТ. Працэс займае не больш чым 10 хвілін. Далей раздрукаваць і ўжо тады асабіста з'явіцца ў ВНУ. Ва ўніверсітэце аднавіўся прыём на некаторыя спецыяльнасці - такія як "квантавыя інфармацыйныя сістэмы", "інфакамунікацыйныя тэхналогіі" і "радыёэлектронныя сістэмы". Абітурыенты могуць напісаць адразу дзве заявы - на платную форму навучання і на бюджэт.  

Уступная кампанія - 2021 

Будучых студэнтаў прымуць у паўсотні ўстаноў вышэйшай адукацыі. Вынікі залічэння ў большасці ВНУ на бюджэт можна будзе даведацца не пазней за 5 жніўня. І 11 жніўня - на платную форму.