Дэлегацыя Хабараўскага краю наведала Мінскі аўтамабільны завод

12 мая 2022

Развіццё ўзаемавыгадных стасункаў у сацыяльнай сферы і эканоміцы. У рамках візіту ў Мінск дэлегацыя Хабараўскага краю сёння наведала вытворчасць  аўтамабільнага гіганта - МАЗа. Госці ацанілі тэхнічныя дасягненні нашых інжынераў, намецілі новыя ідэі для сумесных праектаў. Абмеркавалі і пастаўкі беларускіх машын для папаўнення аўтапарка расійскага рэгіёна. Губернатар Міхаіл Дзегцяроў пратэсціраваў і спартыўны аўтамабіль Мінскага аўтамабільнага завода, які ўдзельнічае ў вядомым ралі «Дакар».


Расійскія госці адзначылі высокі ўзровень кваліфікацыі кадраў на мінскім заводзе, а вопыт арганізацыі вытворчага працэсу будуць прымяняць на прадпрыемствах у сваім рэгіёне.