У Беларусі стартаваў новы праект аб жаночым здароўі

12 сентября 2019

Медыцына без бар'ераў: у Беларусі стартаваў новы праект аб жаночым здароўі. Сёння яго запусцілі ў Парку высокіх тэхналогій.

Сярод удзельнікаў адзін з рэзідэнтаў парка, распрацоўшчык мабільнага дадатка для жаночага здароўя, Міністэрства аховы здароўя і ААН. Мэта - даць роўныя і максімальна камфортныя магчымасці ў клопаце пра сябе, медыцынскім абслугоўванні, у тым ліку жанчынам з інваліднасцю. У рамках новага праекта будзе абнаўляцца абсталяванне ў жаночых кансультацыях па ўсёй Беларусі. 

Як дэманструе дадзены прыклад, ПВТ у сваіх сацыяльных праектах усё больш увагі надае выкарыстанню IT-рашэнняў у медыцыне і заклікае бізнес  больш актыўна рэагаваць на такія акцыі.