Новыя схемы руху. Кругавая развязка на плошчы Багушэвіча

17 июня 2020
У сталіцы змянілася схема руху на плошчы Багушэвіча - тут робяць кругавую развязку, падобную на кальцо плошчы Бангалор. Пасля завяршэння работ  на развязцы ад плошчы Мяснікова ў бок вуліцы Кальварыйскай  транспарт будзе рухацца па трох палосах, павярнуць на Нямігу можна будзе з адной паласы.
На ўчастку ўжо  ідзе наладка абсталяванне. А ў першыя дні пасля завяршэння работ на плошчы будуць дзяжурыць супрацоўнікі ДАІ, каб кантраляваць перамяшчэнне транспартных патокаў.