У Беларусі стартуе рэспубліканская акцыя "Нашы дзеці"

11 декабря 2017

Штогадовы святочны марафон адкрыецца праграмай у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Удзел у акцыі пацвердзілі 90 арганізацый. Сёлета віншаванні ад кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў напярэдадні Новага года атрымаюць нават нованароджаныя. Аднак у першую чаргу ўвага дзецям, якія знаходзяцца ў бальніцах, інтэрнатных установах і маюць патрэбу ў асаблівым клопаце.

Кульмінацыяй святочнага марафона стане Галоўная ёлка краіны. 2 500 дзяцей з усёй Беларусі збяруцца на паказ у Палац Рэспублікі. Акрамя таго, у Мінск прыедуць навучэнцы беларускіх школ з Літвы і Латвіі.