Калядны канцэрт адбыўся ў пасольстве Літвы ў Мінску

9 декабря 2016

Праграма абмену студэнтамі магчымая паміж Літоўскай акадэміяй музыкі і тэатра і Беларускай акадэміяй музыкі. Такую прапанову выказалі кіраўнікі калектываў з абодвух бакоў падчас першага сумеснага каляднага канцэрта. Адбыўся ён у пасольстве Літвы ў Мінску.

Уладзімір Скараходаў, прафесар, доктар культуралогіі: "Студэнты ўжо другі год выязджаюць у Латвію па адукацыйнай еўрапейскай праграме і праходзяць навучанне на працягу паўгода. Я думаю, што такі праект будзе і з Літоўскай акадэміяй музыкі. У нас наогул былі цесныя сувязі".

Удзельнічалі ў творчым вечары студэнты і аспіранты з акадэмій Літвы і Беларусі, а таксама юныя музыканты з Вільнюскай музычнай школы імя Дварыёнаса.