У Беларусі сёння халаднавата і ветрана

16 апреля 2017

Сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі. Парывы ветру могуць дасягаць 18 метраў за секунду. Будзе не вышэй за 7 з плюсам. У паўночных раёнах прагназуецца мокры снег. Адзначым, мінулай ноччу ў асобных раёнах па паўночным захадзе краіны, у прыватнасці - у пасёлку Нарач, снегу выпала да 12 сантыметраў. Шквалісты вецер не паўплываў на працу асноўнай сеткі энергасістэмы, адзначылі ў Белэнерга.