У Беларусі сёння аб'явілі чырвоны ўзровень пагоднай небяспекі

9 августа 2013

Максімальная тэмпература паветра 35 градусаў - такая лічба па Гомельскай і Магілёўскай абласцях, у астатніх рэгіёнах - да 30 градусаў. Сіноптыкі абяцаюць, што гэтая пятніца стане самым спякотным днём лета. Нагадаем, што роўна тры гады таму ў Гомелі слупкі тэрмометраў паказвалі больш за 30.


Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра: У выхадныя будзе не так горача, спякота будзе спадаць з усходу на захад. Напрыклад, у Брэсцкай вобласці будзе ўначы крыху больш за 21 градус. І па ўсёй краіне магчымыя навальніцы, дажджы і нават град.


Але ўжо ў найбліжэйшыя суткі ў многіх раёнах краіны, асабліва ў Віцебскай вобласці, магчымыя моцныя туманы. І нягледзячы на гэта, тэмпературы перавышаюць усе леташнія нормы як мінімум на тры градусы.