У Беларусі пашырылі сістэму безнаяўных жыллёвых субсідый для аплаты ЖКП

8 июня 2018

Безнаяўныя жыллёвыя субсідыі для частковай аплаты ЖКП зараз змогуць атрымліваць беларусы, якія даглядаюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў, дзяцей-інвалідаў да 18-ці гадоў і якія стаяць на ўліку ў службе занятасці. А таксама тыя, хто даглядае пажылых, якім больш за 80 гадоў альбо інвалідаў першай групы. Указ напярэдадні падпісаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Як і раней, субсідыя прадастаўляецца пры ўмове, калі штомесячная сума платы за жыллёва-камунальныя паслугі пры нарматыўным іх спажыванні перавышае 20 % сярэднемесячнага сукупнага прыбытку сям'і ў горадзе - і 15 % у сельскай мясцовасці.

Нагадаем, у наступным годзе на льготы не змогуць прэтэндаваць працаздольныя беларусы, якія не працуюць. Пры гэтым члены сям'і, якія пражываюць сумесна з імі, маюць права на атрыманне субсідый.