У Батумі на экстраннае пасяджэнне збярэцца Савет бяспекі Грузіі

12 марта 2017

У Батумі сёння на экстраннае пасяджэнне збярэцца Савет бяспекі Грузіі. Падставай сталі ўчарашнія беспарадкі. Пацярпелі больш за 30 чалавек, амаль палова з якіх паліцэйскія. Затрыманы 40 актывістаў. Сотні гараджан учынілі стыхійны мітынг ля будынка рэгіянальнага ўпраўлення паліцыі з-за дзеянняў патрульных. Яны затрымалі двух вадзіцеляў, якія адмовіліся плаціць штраф. Мітынгоўцы паспрабавалі прарвацца ў будынак упраўлення. У справу ўмяшаўся спецназ. Сілавікі прымянілі слёзатачывы газ.