У Беларусі працягваюцца выязныя прыёмы грамадзян

14 декабря 2017

У гэтым месяцы іх правядуць міністры і кіраўнікі дзяржорганаў.

Сёння ў Чэрвенскім райвыканкаме на пытанні адкажа міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Жыхары Навагрудка сустрэнуцца з кіраўніком Беллегпрама Мікалаем Ефімчыкам, а ў Віцебскай вобласці прыём правядзе кіраўнік Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін. Таксама сустрэчы з грамадзянамі запланаваныя на 20 і 22 снежня.