У Беларусі прапаноўваюць распрацаваць канцэпцыю бесперапыннай медыцынскай паслядыпломнай адукацыі

12 марта 2014

Дактары змогуць павышаць сваю кваліфікацыю на працягу ўсяго перыяду прафесійнай дзейнасці. Акрамя таго, задача Міністэрства здароўя - падаць такую магчымасць дактарам у кожным кутку Беларусі. Гэта значыць, акрамя абавязковых курсаў павышэння кваліфікацыі, рэгулярнымі стануць урачэбныя канферэнцыі, семінары і выязныя лекцыі вядомых прафесараў.


Наталля Мірончык, начальнік упраўлення кадравай палітыкі ўстаноў адукацыі Міністэрства аховы здароўя Беларусі:


На гэты момант у нас існуе праграма паслядыпломнай адукацыі, яна трошкі стацыянарная і стандартная, гэта значыць, чалавек прыязджае на курсы павышэння кваліфікацыі, атрымлівае нейкія веды новыя і едзе да сябе на працоўнае месца. Тут стварэнне бесперапыннай сістэмы дазволіць не раз на два гады павысіць сваю кваліфікацыю, а на працягу года наведаць лекцыі, не прыехаць сюды на лекцыю, а мы прывязем лектара і лекцыю, у найбліжэйшы нейкі рэгіянальны цэнтр.


Здароўе беларусаў сёння - у руках 36 000 медыкаў. За апошнія тры гады гэтая лічба вырасла на 13%. Укамплектаванасць урачэбных пасад наблізілася да 96%.