У Беларусі з'явіцца цэнтр гібрыднай кардыяхірургіі

13 января 2020

У Беларусі пачалося будаўніцтва  ўнікальнага цэнтра гібрыднай кардыяхірургіі. Комплекс,  дзе будзе сканцэнтравана самае сучаснае сусветнае абсталяванне. Яно дазволіць праводзіць адначасова дзве аперацыі аднаму пацыенту. Урачы змогуць сумяшчаць два падыходы: хірургічны і ўнутрысасудзісты. Тым самым  дасягаецца большы вынік з меншай траўмай для пацыента. Такія ўмяшанні ў нашай краіне ўжо праводзяць, але пакуль  у старых аперацыйных. Новы комплекс  дазволіць асвоіць новыя ўнікальныя ўмяшанні. У праект будзе ўкладзена больш за  97 мільёнаў рублёў. Згодна з  планамі,  цэнтр гібрыднай кардыяхірургіі пачне працу ў 2024 годзе. 

У 2019 годзе правялі 53 трансплантацыі сэрца


Дарэчы, летась у цэнтры кардыялогіі выканалі рэкордную колькасць трансплантацый сэрца - 53 аперацыі. Адна з іх  комплекс: сэрца/лёгкія. 16 трансплантацый  правялі замежным пацыентам.