У Беларусі падведзены вынікі конкурсу на лепшы сімвал Года народнага адзінства

10 июня 2021

Перамагла праца "Мы" Віталя Арцюха - гэты дызайнер быў і аўтарам талісмана чэмпіянату свету па хакеі 2014 года, які праходзіў у Мінску. Лагатып выкананы з выкарыстаннем элементаў беларускага арнаменту і адцення васілька - аднаго з сімвалаў нашай краіны. 

Слоган працы: "Кожны з нас - частка адзінага цэлага, аднаго вялікага "МЫ" - беларускага народа". Усяго на конкурс пададзена 104 заяўкі, прадстаўлены 174 працы і аўтарскія канцэпцыі. Кожная з іх арыгінальная і цікавая. 

Нагадаем, у Беларусі заснавана і новае дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства. Адзначацца яно будзе 17 верасня. Усталяванне Дня народнага адзінства  падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.