Прэзідэнт правёў сустрэчу з Качанавай

28 июля 2023

Цэлы шэраг палітычных тэм наш Прэзідэнт сёння абмеркаваў са старшынёй Савета Рэспублікі. Наталля Качанава да таго ж упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы па Мінску. А таму ідэалогія, кадры, правядзенне электаральнай кампаніі ў яе кампетэнцыі. Аляксандр Лукашэнка пазначыў галоўныя пытанні, якія ўжо сёння трэба трымаць у полі зроку.

"Мы ўступаем у электаральную кампанію. Яна будзе працяглай: і гэты, і наступны год, пачынаючы з мясцовых органаў улады, мясцовых Саветаў (выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў розных узроўняў), Усебеларускі народны сход (новы ў нас кірунак), і сканчаючы прэзідэнцкімі выбарамі. З аднаго боку, мабілізацыя людзей і наша мабілізацыя. З іншага боку, вядома, трэба зрабіць так, каб не раскалыхалася краіна і грамадства, як гэта было раней", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

У ліку тэм, якія закрануў Прэзідэнт, былі таксама кадравыя і ідэалагічныя пытанні. "Тут у нас таксама шмат праблем, шмат пытанняў. Накшталт неяк працуем, але пажадана, каб эфектыўнасць была вышэйшай".

Будучы год з пункта погляду палітычнага парадку будзе асаблівым. У краіне ўпершыню пройдзе адзіны дзень галасавання: тым самым будзе абраны не толькі састаў парламента, але і дэпутаты мясцовых Саветаў розных узроўняў. Пасля яны стануць дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу. Па абноўленым Асноўным законе, сход надзелены канстытуцыйнымі паўнамоцтвамі.