У Беларусі адзначылі Дзень працы

2 мая 2019

У Беларусі напярэдадні адзначылі адно з самых народных і любімых святаў - Дзень працы. Першамай для беларусаў па-ранейшаму застаецца сімвалам

вясновага абнаўлення і светлых надзей на будучыню. Пунктам прыцягнення мінчан стаў парк Перамогі. На свята людзі прыходзілі цэлымі сем'ямі. Акрамя канцэрта і вялікага фуд-корта, які разгарнуўся па перыметры парку, тут адкрылі інтэрактыўныя пляцоўкі. На іх можна было паспрабаваць сябе ў самых розных ролях. Госці свята маглі навучыцца асновам медыцыны, ваджэнню аўтобуса і нават сталярнаму майстэрству. Для дзяцей - пляцоўка, батуты і атракцыёны. У першы майскі дзень не скупіліся на эмоцыі. Беларусы з задавальненнем дзяліліся сваімі ўражаннямі ад свята.

1 Мая адзначылі па ўсёй краіне, у кожным рэгіёне прайшлі кірмашы, канцэрты і флэшмобы. У розных гарадах віншавалі ветэранаў працы і дынастыі, якія ўжо шмат пакаленняў асвойваюць адну справу. Беларусы правялі гэты цёплы выхадны дзень на свежым паветры. У Гродне 1 Мая адзначылі адкрыццём сезона фантанаў. У Магілёве па традыцыі абнавілі абласную дошку гонару. Сотні кветак былі ўскладзены да помнікаў і мемарыялаў ва ўсіх абласцях Беларусі.