У Беларусі адзначаюць Дзень пагранічніка

28 мая 2021

Віншаванні сёння гучаць на адрас беларускіх пагранічнікаў. Яны адзначаюць прафесійнае свята. Камандаванне, асабісты састаў і ветэранаў павіншаваў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што абаронцы беларускіх межаў - сапраўдныя патрыёты краіны і годныя спадчыннікі славы гераічных продкаў. Святочныя мерапрыемствы праходзяць па ўсёй краіне. Па традыцыі ў гэтыя дні зялёныя берэты ўспамінаюць сваіх загінуўшых таварышаў, якія першымі прынялі ўдар у гады Вялікай Айчыннай. Шматлікія сустрэнуць гэты дзень на баявым пасту.