Еўрасаюз можа закрыць Шэнгенскую зону на тэрмін да двух гадоў

27 января 2016
Гэта зробяць, калі ЕС у хуткім часе не зможа абмежаваць паток мігрантаў. На такі крок гатовыя пайсці міністры ўнутраных спраў і міграцыі Еўрасаюза. Некаторыя еўрапейскія краіны ўжо ўвялі часовы пагранічны кантроль. Раней кіраўнік Еўрасавета Дональд Туск не выключыў развалу Шэнгенскай зоны на працягу некалькіх месяцаў. Паводле яго слоў, гэта магчыма, калі еўрапейскія краіны не выпрацуюць дзейсныя меры па абароне сваіх меж.