У Беларусі адзначаюць Дзень аўтамабіліста і дарожніка

29 октября 2023

Сёння ў Беларусі адзначаюць Дзень аўтамабіліста і дарожніка. Віншаванне работнікам і ветэранам аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі накіраваў Прэзідэнт.

Напярэдадні свята за прафесіяналізм і ўклад у развіццё галіны ўзнагарод удастоілі супрацоўнікаў Мінсктранса. Ганаровыя граматы, падзякі і знакі ўзнагароды атрымалі амаль 20 чалавек. Гэта вадзіцелі, дыспетчары, кантралёры. Цёплыя словы ў адрас шматтысячнага калектыву прагучалі і ад кіраўніцтва горада.