З 15 мая ў Беларусі дазволена паляванне на дарослых самцоў казулі

15 мая 2024

З сённяшняга дня і па 30 верасня ў Беларусі дазволена паляванне на сталых самцоў казулі, а таксама на селекцыйных жывёл гэтага віду любога полу і ўзросту.

Здабываць дазваляецца кругласутачна, а ў якасці інструментаў дапушчаецца выкарыстанне наразной, гладкаствольнай і кідальнай паляўнічай зброі. Для пошуку здабытых або параненых жывёл дазволена прымяняць паляўнічых сабак.

А вось пазапраўная здабыча цягне крымінальную адказнасць - аж да пазбаўлення волі