З сённяшняга дня бюджэт пражытачнага мінімуму павялічыўся на 5% і склаў 924 тысячы рублёў

1 февраля 2013
Змяненне цягне за сабою і павелічэнне іншых сацыяльных выплат. Так з лютага павысяцца памеры працоўных мінімальных і сацыяльных пенсій, а таксама дзіцячых дапамог. Узрасце і колькасць тых людзей, якія змогуць атрымаць адрасную дапамогу.
Перспектывы развіцця заканадаўства ў сферы сацыяльнай палітыкі сёння абмяркоўваліся ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу на пасяджэнні профільнай камісіі і кіраўніцтва Міністэрства сацабароны. Гэтая новая форма сумеснай працы, якая, на думку ўдзельнікаў, дазволіць больш якасна і эфектыўна рэагаваць на запыты грамадства.