У Беларусі на базе ўнутраных войскаў з'явілася новае спецпадраздзяленне "Рысь" - у чым асаблівасць

18 марта 2023

Унутраныя войскі адзначаюць сваё прафесійнае свята - 105 гадоў з дня стварэння ведамства. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў  кіраўніцтва, асабовы склад і ветэранаў.  Працу афіцэраў, прапаршчыкаў, сяржантаў і байцоў  ацанілі на самым высокім узроўні.

Дарэчы, у канцы мінулага года ў Беларусі на базе ўнутраных войскаў з'явілася новае спецпадраздзяленне "Рысь". Як было заяўлена ў афіцыйным рэлізе, асноўнай задачай атрада стане барацьба з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі і дыверсійнымі разведгрупамі.  Здымачнай групе Агенцтва тэленавін удалося першымі з журналістаў пабываць на базе самага маладога спецпадраздзялення краіны і даведацца, як трэніруюцца байцы, што імі рухае, і самае галоўнае  - пераканацца, што "спецназа шмат не бывае" (відэа).