Трагедыя ў Мінску на вуліцы Адзінцова

29 января 2015

Напярэдадні 3-гадовае дзіця выкінулі з 12-га паверха. Па падазрэнні ва ўчыненні злачынства затрымана яго 34-гадовая маці. Паводле слоў суседзяў, жанчына з-за асабістых праблем збіралася звесці рахункі з жыццём. За што паплаціўся малы - невядома. Маці выкінула яго з балкона 12-га паверха. Хлопчык упаў на казырок пад'езда. Відавочцы адразу ж выклікалі хуткую і ратавальнікаў. На той момант дзіця яшчэ было жывое. Супрацоўнікі МНС знялі малога і перадалі медыкам, але па дарозе ў бальніцу ён памёр.

Аляксандр Герасімаў, афіцыйны прадстаўнік СК па Мінску:

"Следчыя ўстанавілі, што, хутчэй за ўсё, адбылося падзенне дзіцяці менавіта з 12 паверха агульнага балкона, там, дзе ідуць лесвічныя клеткі. Па непасрэдным падазрэнні ва ўчыненні злачынства затрымана 34-гадовая маці хлопчыка. Жанчына ў стане алкагольнага ап'янення знаходзілася там жа на месцы".

Па факце забойства ўзбуджана крымінальная справа. З маці загінуўшага хлопчыка зараз працуюць следчыя. Прызначаны шэраг экспертыз. Абставіны здарэння высвятляюцца.