У Беларусі змяняецца страхавое заканадаўства

5 июня 2019
Ужо з верасня страхоўку на аўто можна будзе аформіць у электронным выглядзе. У Беларусі змяняецца страхавое заканадаўства.  Больш падрабязна аб навацыях - Яўген Калаўр. 

Дакумент  удасканаліць парадак  і ўмовы правядзення відаў абавязковага страхавання, зніме асобныя абмежаванні  і адміністрацыйныя бар'еры пры ажыццяўленні страхавой дзейнасці, а таксама зменіць меры, накіраваныя на развіццё перастрахавання, добраахвотнага страхавання жыцця і дадатковай пенсіі.

Так,  знізяцца  тарыфы абавязковага страхавання нерухомасці. Зменіцца тэрмін заключэння дагавора на страхоўку жыцця і дадатковай пенсіі з 3 гадоў да года. 

Любыя змены накіраваныя на тое,  каб мы зрабілі нашу сістэму лепш, прагрэсіўней і атрымалі далейшае развіццё. Тыя змены,  якія прадугледжаныя ўказам, у першую чаргу накіраваныя на павышэнне абароненасці страхавых паслуг. 

Памер страхавых узносаў для арганізацый будзе залежаць ад узроўню пажарнай бяспекі аб'екта. Чым ніжэй, тым менш узнос. Таксама пашыраны пералік страхавых выпадкаў. Пад яго трапляе, напрыклад, калі груз няправільна замацаваны на аўтамабілі і пашкодзіў  іншую машыну. А страхоўку з верасня можна будзе аформіць у электронным выглядзе.

Сяргей Рабецкі, намеснік гендырэктара Беларускага бюро па транспартным страхаванні: "Гэта можна будзе зрабіць кругласутачна,  з любога гаджэта, які мае выхад у Інтэрнэт.  Неабходна будзе зайсці на сайт страхавой кампаніі, запоўніць пэўную форму  і атрымаць пацвярджэнне таго, што ў вас ёсць дагавор страхавання. Можна яго не раздрукоўваць, ён адразу трапляе ў базу, і супрацоўнік ДАІ можа яго ўбачыць, што ён існуе". 

Страхавальнікі лічаць, што  гэты новы механізм істотна зэканоміць час вадзіцелям. 

Акрамя гэтага, павялічаны памер страхавой выплаты пры афармленні ДТЗ без выкліка супрацоўнікаў ДАІ  з 400 да 800 еўра. Дакумент таксама замацуе паніжэнне ўзносаў для электрамабіляў і гібрыдных аўтамабіляў амаль на 40% .