Замест месяца ўсяго суткі рэабілітацыі і невялікі шнар на скуры

16 ноября 2016

Гродзенскія ўрачы правялі першую сярод рэгіянальных клінік малаінвазіўную аперацыю па выдаленні ракавай пухліны на нырцы. Аперацыя - лапараскапія - доўжыцца каля гадзіны. Пацыента фактычна могуць выпісаць ужо праз суткі. Такія аперацыі менавіта для аддзяленняў анкалогіі, уралогіі і гінекалогіі ў Гродна плануюць зрабіць масавымі.