У Беларусі мялеюць рэкі

21 июля 2015

Узровень паніжэння вады на асноўных пастах у Гомельскай вобласці пераадолеў крытычныя адзнакі. Прычынамі небяспечнай з'явы сталі дэфіцыт ападкаў і гарачае надвор'е. Перадумовамі да абмяльчэння рэк сталі леташняя сухая восень, бясснежная зіма і адсутнасць разводдзя. Гарачы пачатак лета пагоршыў развіццё сітуацыі. Паводле апошніх звестак, узровень вады на Сожы ля Гомеля ніжэйшы за небяспечную адзнаку больш чым на 1 метр, на Дняпры ля Рэчыцы - прыкладна на 80 см. Падобная карціна на Бярэзіне і на Прыпяці. Гэткае істотнае паніжэнне ўзроўню вады паўплывала на працу рачнога транспарту. Зараз прыпыненыя грузавыя перавозкі паміж партамі.