Касмічнае прывітанне ад першага касманаўта Беларусі - аб чым Марына Васілеўская размаўляла са студэнтамі БДУ

29 марта 2024

Першы беларускі касманаўт Марына Васілеўская з МКС пагутарыла са студэнтамі БДУ. Сеанс радыёсувязі быў наладжаны ў 17:50 па Мінскім часе. У гэты момант МКС пралятала над Беларуссю.

На працягу 10 хвілін студэнты розных факультэтаў даведваліся ў касманаўткі, як змянілася яе ўяўленне аб космасе, як праводзяцца эксперыменты на борце, ці бываюць выхадныя на МКС і ці плануецца выкарыстанне распрацовак навукоўцаў БДУ ў космасе.

У Белдзяржуніверсітэта ёсць неабходнае абсталяванне для прыёму сувязі з МКС і вопыт (на прамую сувязь БДУ з расійскімі касманаўтамі выходзіў у 2011 годзе).